15 мая ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” прайшла гутарка-дыялог “Усё пачынаецца з сям’і”.
Бібліятэкар з вялікім задавальненнем расказала пра сямейныя каштоўнасці, правяла апытанне сярод хлопцаў пра тое, што для іх азначае сямейная каштоўнасць і якой яна павінна быць, а таксама зрабіла агляд кніжнай паліцы “Сям’я: чытаннем моцная”.
Перад чытачамі выступіла фельчар Будзёнаўскага ФАПа Завадская Марына Вацлаваўна з гутаркай аб важнасці адсутнасці гвалту ў сям’і і неабходнасці кахання і клопату.
Мерапрыемства прайшло змястоўна і накіравана на фарміраванне паважлівых сямейных адносін.







