Мадонны вайны

       14 мая ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” ў межах бібліямарафону  “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны” прайшоў патрыятычны ўрок “Мадонны вайны”.
       Удзельнікі даведаліся пра жанчын Ашмянскага раёна, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваявалі нароўні з мужчынамі: былі разведчыцамі, партызанкамі, санітаркамі, падтрымлівалі фронт і набліжалі Перамогу сваёй працай і мужнасцю. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кніжную выставу «Жаночае аблічча Перамогі». На ёй была прадстаўлена інфармацыя пра жанчын, якія ўнеслі ўклад у Перамогу.