24.04.1797 г.  у Ашмянах адкрылася пошта. Паштовая сувязь на Ашмяншчыне існавала  з даўніх часоў. Пошту, адкрытую ў 1797 г., арандаваў на 15 гадоў ашмянскі стараста Т.Коцел. Паміж Ашмянамі і Вільняй знаходзіліся 2 паштовыя   станцыі.  У    канцы ХІХ ст.  пачалі        адкрывацца паштова-тэлеграфныя канторы. У 1884 г. паштовая станцыя ў Ашмянах належала Лейбу Сольцу і Зельману Каптуновічу (10 коней, 4 фурманы), у 1906 г. Мордуху і Абраму Сольцам. Абарот за 1905 г.  склаў 5 тыс. руб.

У студзені 1941 г. існавала раённая кантора сувязі, якая аб’ядноўвала 7 аддзелаў і 3 агенцтвы. Райкантора, аддзяленні і агенцтвы адноўлены ў 1944 г. З’явіліся таксама аддзяленні “Саюздрук”. У 1947 г. у раёне было 10 паштовых аддзяленняў і агенцтваў.

У цяперашні час – аддзяленне паштовай сувязі №3 РУП Белпошта у г.Ашмяны.

У пасляваенныя гады раённую ўстанову сувязі ўзначальвалі: Кедраў, С.Бабкін, Скроб, Сухаў, Лойка, І.Ф.Барук, А.М.Стрыга, У.А.Пухнарэвіч, В.І.Багдановіч, Л.П.Едка, В.З.Свіла, М.С.Патрэбка, І.М.Руткоўская, К.Л.Дробыш, Л.С.Сяргей.

На 01.01.2002 г.  калектыў раённага вузла паштовай сувязі налічваў 135 чалавек. На месцах працавалі 27 аддзяленняў, з іх 26 сельскіх. На 01.12.2016 г. РВПС аб’ядноўваў 15 аддзяленняў сувязі, у т.л.,  14 у сельскай мясцовасці.

Крыніцы інфармацыі:

Раённы вузел паштовай сувязі: Прадпрыемствы, арганізацыі, установы  // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна /  укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 517.