29.03.1935 г. у в.Жупраны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.  нарадзіўся Загорскі Браніслаў Іпалітавіч, беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1971). Закончыў Жупранскую СШ (1955), гістарычны факультэт  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960). Працаваў выкладчыкам у Гарадзішчанскім вучылішчы механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі №27, у Казлоўшчынскім сельскім ПТВ №15 Дзятлаўскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры на кафедры новай і навейшай гісторыі БДУ, пасля працаваў у  Акадэміі навук БССР. Падрыхтаваў і надрукаваў каля 30 навуковых прац.  З 1975 г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, дацэнт кафедры паліталогіі і міжнародных адносін. Сааўтар метадычнага дапаможніка “Сацыялогія міжнародных адносін” (2000).

Крыніцы інфармацыі:

Загорскі Браніслаў Іпалітавіч: Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Вучоныя // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна /укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 566-567.