25.03.1912 г. у в.Валасач Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. нарадзіўся Пархімовіч Сямён Пятровіч (1912–1998), Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі (1970), ардэнаносец. Закончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935). Працаваў аграномам МТС у г.п.Рудзенск Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. З 1944 г. у Глыбоцкім райкаме КПБ, 1-ы сакратар Полацкага абкама КПБ. З 1955 г. у Ашмянах. У 1956–1972 гг. дырэктар Ашмянскага ПТВ № 192. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, медалём “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), іншымі ўзнагародамі.
Крыніцы інфармацыі:
- Командный состав партизанских формирований, действующих на территории Белоруссии в период Великой Отечественной войны: алфавитный указатель. – Режим доступа: http://kdkv.narod.ru/Partizan43/PartS-15p.htm
- Пархімовіч Сямён Пятровіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2022 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2021. – С. 15.
- Пархімовіч Сямён Пятровіч: Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі // Памяць: / гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563-564.
25.03. 1940 г. на станцыі Ашмяны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзілася Урлік Станіслава Уладзіславаўна, самадзейны скульптар. Скульптурай пачала за ймацца пасля выхаду на пенсію, але захапленне ўзнікла яшчэ ў дзяцінстве. Першай з сілікатабетонных блокаў была зроблена скульптура льва, потым з’явіліся каты, ваўкі, зайцы, пеўні, птушкі і нават Чырвоная Шапачка. У кожнай рабоце майстра адчуваецца вялікая цеплыня і любоў да прыгожай беларускай фаўны і флоры. Неаднойчы яе работы эспанаваліся на раённых выстаўках, а ў сакавіку 2003 г. была арганізавана персанальная выстаўка работ у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча. Аб майстэрстве Станіславы Уладзіславаўны ведаюць у вобласці і рэспубліцы. Нататкі пра яе залатыя рукі з’яўляліся ў газетах “Ашмянскі веснік”, “Рэгіянальная газета”, «Комсомольская правда».
Крыніцы інфармацыі:
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2023 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2022. – С. 21.
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна: З крыніц народных // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна /укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 590-591.
25.03.1921 г. нарадзіўся Кадолка Антон Аляксандравіч (1921–2012), Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2006), ардэнаносец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Месца нараджэння – в.Скарынічы Мінскага р-на, Мінскай вобл. Пасля заканчэння Ленінградскага ваеннага вучылішча (1941) быў накіраваны камандзірам узвода разведкі за Шауляй на граніцу з Германіяй. Змагаўся з нямецка-фашысцкім ворагам пад Псковам, Ленінградам, Старой Русай, Масквой. Удзельнік бітвы пад Сталінградам. Вызваляў Беларусь, фарсіраваў Днепр пад Кіевам. Вайну закончыў у званні маёра ў Прыбалтыцы. Атрымаў другое асколачнае раненне, у выніку чаго давялося ампутаваць нагу. У 1942 г. немцы расстралялі маці і брата.
Пасля вайны доўгі час працаваў у аўтапарку №13 г.Ашмяны. Сярод узнагарод Ордэн Чырвонага Сцяга, 4 ордэны Айчыннай вайны, усяго 40 урадавых узнагарод.
Крыніцы інфармацыі:
- Кадолка Антон Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 20-21.
Кадолка Антон Аляксандравіч: Вярнуліся пераможцамі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 385.