20.03.1922 г. у в.Сасноўка Называеўскага р-на Омскай вобласці нарадзіўся. Забоеў Генадзь Андрэевіч, Заслужаны ўрач Беларусі (1968), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950). З 1954 г. у Ашмянскім раёне: загадчык хірургічнага аддзялення (1954–1962), галоўны ўрач раёна (1962–1973). Працаваў у  Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы да жніўня 1984 г.  Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Партызану Айчыннай вайны” 1 ступені. Памёр 16.04.2012 г. у г.Гродна.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Забоеў Генадзь Андрэевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 19–20.
  2. Забоеў Генадзь Андрэевіч: Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.:Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 565. ().

         20.03.1949 г. у  в.Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся  Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч, Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2014). Закончыў Селішчанскую СШ (1966). Працаваў у Воранаўскім аддзяленні “Сельгастэхніка”. Закончыў Горацкую  сельгасакадэмію (1974).   У 1967–1986 гг. працаваў  на інжынерна-тэхнічных пасадах  міжраённага кіравання асушальна-арашальных сістэм у Карэліцкім і Ашмянскім раёнах.   З 1977 г. у Ашмянах. У 1986 г. узначаліў міжкалгасную перасовачную механізаваную калону-160 (МПМК-160),  цяпер – ААТ “Будаўнік”. Да 2019 г. з’яўляўся яго нязменным кіраўніком. Дэлегат 5-га Усебеларускага народнага сходу (2016). Узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” (1982).

Крыніцы інфармацыі:

  1. Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2024 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2023. – С. 22.
  2. Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.

Томик, В. Рабочая школа и жизненные университэты Александра Сазановича / В. Томик // Гродзенская праўда. – 2007. – 7 чэрвеня. – С. 1, О директоре ОАО «Строитель»  А. Сазановиче.