17.03.1947 г. у в.Бычкі Ашмянскага раёна  нарадзіўся Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Восіпавіч, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2008). Працаваў трактарыстам у калгасе імя Ільіча.  Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1976) і ІІ (1986) ступеней.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Восіпавіч: Вызначыліся працай. Ардэнаносцы// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.549.

 

           17.03.1966 г.  заняткі ў Ашмянскай школе-інтэрнаце для глухіх дзяцей пачаліся ў новым будынку (пас.Школьны, 7). Да гэтага школа-інтэрнат для глухіх дзяцей  з дня свайго заснавання (кастрычнік 1944 г.) знаходзілася ў былым панскім маёнтку Панавелішкі (уладальнікі Стругачы). Першы дырэктар В.Бараноўская.  Будынак перастаў эксплуатавацца  ў 2007 г. Апошнія тры гады перад  закрыццём у школьным памяшканні размяшчалася Ашмянская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Крыніцы інфармацыі:

Ашмянская школа-інтэрнат для глухіх дзяцей: З гісторыі школ і ўстаноў адукацыі Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.537-538.