14.03.1940 г. у в.Куцавічы Ашмянскага р-на нарадзілася Корзун Яніна Іванаўна, педагог, краязнавец. Пасля смерці мужа Эдуарда Корзуна (2001) кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ, які быў стваральнікам музея і якому прысвоена яго імя (2002). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР, юбілейным медалём да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, іншымі ўзнагародамі.
Крыніцы інфармацыі:
Корзун Яніна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 21.