9 сакавіка 1954 г. нарадзіўся Добрышаў Яўген Мікалаевіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны, капітан 1-га рангу, выпускнік СШ №1 г.Ашмяны. Служыў на камандных пасадах на караблях Балтыйскага і Ціхаакіянскага флотаў.  На флагмане  Паўночнага флоту Расіі цяжкім атамным крэйсеры “Пётр Вялікі” прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі  па  выратаванні   экіпажа  затанулай падводнай лодкі “Курск”. Узнагароджаны  двума ордэнамі “За службу Айчыне” 2-й і 3-й ступені, медалямі.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Долготович Б. Д. Добрышев Евгений Николаевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. — Минск: Беларусь, 2008. — С.230.

Добрышаў Яўген Мікалаевіч:  Звязаны лёсам з Ашмяншчынай // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].  – . – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 577.