4.03.1890 г. у мястэчку Гальшаны Ашмянскага р-на нарадзіўся Вінцук Адважны (сапраўднае Язэп Станіслававіч Германовіч, псеўданім Лявон Ветрагон), беларускі пісьменнік, паэт,  перакладчык, мемуарыст, член  Таварыства беларускай школы, каталіцкі духоўнік. Служыў ксяндзом на Беласточчыне, Віцебшчыне, місіянерам у Харбіне (Кітай). Аўтар гумарыстычных вершаў, баек, празаічных твораў.  Памёр  26.12.1978 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Адважны Вінцук // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская. Ашмяны, 2019.– С. 20-21.
  2. Адважны Вінцук // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].  – Мн.: БЕЛТА, 2003.– С. 138.

 

        4 сакавіка 1951 г. у в.Касічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці нарадзіўся Каркотка Леанід Міхайлавіч, ашмянскі паэт, педагог.  Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы (1972)  працаваў у  школе-інтэрнаце г.Ашмяны, на працягу   35 гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру. Пайшоў з жыцця 8.11.2009 г.

Крыніцы інфармацыі:

Санюк, А. Урокі паэзіі і дабрыні : аб былым настаўніку беларускай мовы, мясцовым паэце Леанідзе Каротка / Аліна Санюк; фота Святланы Муцянскай // Ашмянскі веснік. — 2008. — 18 кастрычніка. — С. 4.