2.03.1562 г. нарадзіўся Дарагастайскі Крыштаф Мікалай, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ ХVІ–пачатку ХVІІ стст., паэт, пісьменнік, доктар медыцыны.. За ваенныя заслугі атрымаў тытул барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валодаў Дарагастаямі на Валыні, Мураванай Ашмянкай у Віленскім ваяводстве (цяпер Ашмянскі р-н). Пасля заканчэння ратных спраў вярнуўся ў маёнтак Мураваная Ашмянка. Тут напісаў кнігу “Гіпіка, альбо Кніга пра коней”. Пазней у маёнтку Мураваная Ашмянка К.Дарагастайскі пабудаваў кальвінскі збор і пры ім залажыў друкарню (каля 1615). Памёр у 1615 г. Пахаваны на радзіме ў Мураванай Ашмянцы, але месца знаходжання склепа з магілай невядома.
Крыніцы інфармацыі:
- Грыцкевіч, В.П. Было выдана ў Мураванай Ашмянцы/ В.П. Грыцкевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003.– С. 67.
- Дарагастайскія: пра шляхецкі род // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.3. – Мн.: БелЭн, 1996. – С.208.