25.02.1935 г. у в. Турно на Беласточчыне (Польшча) нарадзіўся Мантураў Іосіф Іосіфавіч, вядомы на Ашмяншчыне краязнавец, які ў 1945 г. з сям’ёй пераехаў сюды на пастаяннае месца жыхарства. Працаваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы. Захапіўся краязнаўствам. Сабраў шматлікі матэрыял па гісторыі вёсак Шчапанавічы, Клявіца, Доржы Граўжышкоўскага сельсавета. Друкаваўся на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік”.
Крыніцы інфармацыі:
- Булкевіч, Э. Чествование энтузиаста-краеведа : Іосіфа Іосіфовіча Мантурова / Э. Булкевіч // Ашмянскі веснік. – 2005. – 30 сакавіка.
- Драздова, В. Шэсцьдзесят год на Ашмяншчыне / В. Драздова // Ашмянскі веснік. — 2004. — 2 ліпеня. — С. 4.
Мантураў Іосіф Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 19.