9.02.1947 г.  адбыліся выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР  2-га склікання.  Ашмянскі раён прадстаўлялі  Тубеліс Уладзімір Іванавіч, першы сакратар Ашмянскага райкама партыі – Ашмянская гарадская выбарчая акруга  №276; Чарняўскі Мікалай Георгіевіч, старшыня Доргішскага сельскага Савета Ашмянскага раёна – Гальшанская выбарчая акруга № 278; Сацункевіч Іван Лявонавіч, міністр лёгкай прамысловасці БССР – Ашмянская сельская выбарчая акруга  № 277.

Крыніцы інфармацыі:

Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўлялі Ашмянскі раён. Другое скліканне : Выбіраліся дэпутатамі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С. 593 .