2.02.1927 г. у вёсцы Паканёва былой Беластоцкай вобласці нарадзіўся Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны, ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, грамадскі дзеяч. Закончыў Ленінградскі сельгасінстытут. З 1946 г. – на Ашмяншчыне: сакратар і старшыня Куцавіцкага, старшыня Лудскага сельсаветаў. З 1952 г. старшыня калгаса імя Крупскай. Пражываў у в.Волькавічы Навасёлкаўскага сельсавета, у в.Клявіца Граўжышкоўскага сельскага Савета. Выбіраўся дэпутатам сельскага, раённага і абласнога Саветаў, дэлегатам Трэцяга з’езда калгаснікаў БССР (1969). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1997), “Знак Пашаны” (1973), медалямі “За працоўную адзнаку” (1971), “Ветэран працы” (1997) і інш. Памёр 21.10.2024 г.
Крыніцы інфармацыі:
Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч : Вызначыліся працай. Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.550.
2.02.1928 г. у вёсцы Пескаўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся Луня Міхаіл Іосіфавіч, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі (1967). З 1953 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак выкладаў матэматыку ў СШ №1 г.Ашмяны. Памёр 8.08.2010 г.
Крыніцы інфармацыі:
Луня Міхаіл Іосіфавіч Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562 .