25.01

25.01.1804 г. у вёсцы Гейстуны Ашмянскага раёна нарадзіўся Адынец Антон Эдвард, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Выхаванец Барунскай базыльянскай школы. А.Адынец пісаў свае творы на польскай мове і ва ўсіх даведніках праходзіць як дзеяч польскай культуры. Але ўся яго літаратурная дзейнасць, як і творчасць А.Міцкевіча, наскрозь прасякнута беларускасцю. Гэтым і адметны яго талент.  Памёр 15.01.1885 г., пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы інфармацыі:

Адынец Антон Эдвард : Іх імёны ў гісторыі Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С.138.

         25 студзеня 1966 года    Гродзенскім  абласным выканаўчым камітэтам Савета народных дэпутатаў было прынята рашэнне за № 626  аб адкрыцці ў горадзе Ашмяны аўтамотаклуба (такая была першапачатковая назва сучаснай аўташколы).

Крыніцы інфармацыі: 

 Радкевіч, Д. ДОСААФ в Ошмянах. История и современность. – https://www.osh.by/?p=29473