28 кастрычніка супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў 9 “А” класа СШ № 1 на краязнаўчую гульню “Пазнай Ашмяны”.
Падчас гульні ўдзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках гісторыі роднага краю. Школьнікі даведаліся шмат цікавага пра значныя гістарычныя будынкі горада Ашмяны і Ашмянскага раёна, пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі і цікавымі фактамі з мінулага малой радзімы.
Удзельнікі змаглі праверыць свае веды, праявіць эрудыцыю, кемлівасць і пашырыць свае ўяўленні пра гісторыю роднага краю.







