Жывая кніга: сям’я трох пакаленняў

       24 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча-дыялог “Жывая кніга: сям’я трох пакаленняў” у рамках праекта “Чытаем. Гуляем. Ствараем”. Героямі сустрэчы стала сям’я Мінгіновіч, якая разам з гасцямі стварала сваю сямейную кнігу. Удзельнікі дзяліліся гісторыямі, традыцыямі і ўспамінамі, а слухачы задавалі пытанні і дапаўнялі апавяданні, ператвараючы мерапрыемства ў займальны дыялог. Праект “Чытаем. Гуляем. Ствараем” працягвае аб’ядноўваць пакаленні праз кнігі і творчасць.