Абласны бібліятэчны форум “Культура ў памяці, памяць у культуры: генацыд беларускага народа”

       18 чэрвеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбыўся абласны бібліятэчны форум, прысвечаны захаванню гістарычнай памяці аб генацыдзе беларускага народа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці, Гродзенскага гарвыканкама, універсітэта імя Я.Купалы, бібліятэчныя спецыялісты рэгіёна. Удзельнікі абмеркавалі пытанні пошукавай і даследчай работы, абмяняліся вопытам патрыятычнай асветы і захавання гістарычнай спадчыны. Намеснік дырэктара ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Кацярына Чайкоўская прадставіла праект “Карта памяці: генацыд на тэрыторыі Ашмянскага раёна”. У сваім дакладзе яна распавяла аб пошукавай дзейнасці бібліятэкі, працы з архівамі і ўзаемадзеянні з мясцовай пракуратурай.