25 сакавіка філіял “Сельскуая бібліятэка в.Будзёнаўка” наведалі выхаванцы лагера “Усмешка” Барунскай сярэдняй школы. Для іх бібліятэкар правяла літаратурны мікс “Дабрыня на старонках кніг”. Дзеці пагрузіліся ў свет шчырых пачуццяў, дзе героі кніг вучаць спагадваць, сябраваць і дапамагаць адзін аднаму. А напрыканцы, каб зрабіць дзень яшчэ больш запамінальным, бібліятэкар правяла для юных чытачоў цікавую экскурсію па музеі вёскі Будзёнаўка, які размешчаны побач з бібліятэкай.







