7 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” адбыліся бібліятэчныя пасядзелкі “Жаночы сілуэт на фоне гісторыі”, заснаваныя на матэрыялах аднайменнай кніжнай выставы. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з багатай гісторыяй свята 8 сакавіка. Асаблівую ўвагу надалі неацэннай ролі жанчыны ў грамадстве, прыводзячы прыклады знакавых жаночых постацей, якія пакінулі яркі след у гісторыі Беларусі. Былі прачытаны вершы і фрагменты твораў, прысвечаныя не толькі вядомым асобам, але і самым родным і любімым людзям у жыцці кожнага – маме і бабулі. Літаратурныя чытанні надалі мерапрыемству глыбокі сэнс і эмацыянальнасць, падкрэсліваючы вечную каштоўнасць жаночых вобразаў у гісторыі – як сусветнай, так і асабістай.







