12 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” прайшла літаратурная вандроўка “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй аўтара, і яго творамі, якія дапамагаюць адчуць прыгажосць роднай прыроды і паглыбіцца ў яе чароўны свет. Гэтаму спрыялі тлумачэнні, прагляд відэаролікаў, чытанне ўрыўкаў з твораў, віктарына і творчыя, гульнявыя заданні.









