6 студзеня філіял “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” наведалі выхаванцы лагера “Навагодні перапалох” СШ N1імя М. М. Гружэўскага. Маленькія госці разам з бібліятэкарам адправіліся ў займальнае падарожжа “Навагоднія цуды з бібліятэкай”. Дзеці з радасцю ўключыліся ў казачную прыгоду: разгадвалі загадкі, збіралі чароўную гірлянду, праходзілі міні-квест па лабірынце кніг і выконвалі розныя заданні. Інтрыга нарастала з кожным выпрабаваннем. Юныя героі, кіруючыся логікай і адвагай, крок за крокам набліжаліся да разгадкі. Дзякуючы іх зладжанасці і кемлівасці, Дзед Мароз быў вызвалены з палону! Радасці не было мяжы! У знак падзякі за вызваленне і бліскучае выкананне задання, дзецям ўручылі салодкія падарункі.












