14 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” праведзена квэст-гульня “Ганарымся роднай Беларуссю”. Веды аб Беларусі дзецям неабходны таму, што яны тут нарадзіліся і жывуць. Мы павінны штодзённа цікавіцца навінамі Беларусі, ведаць падзеі, якія тут адбываюцца. Таму наша гульнявая праграма паглыбіла і праверыла веды дзяцей пра Радзіму. У працэсе мерапрыемства дзеці выконвалі наступныя заданні: “Беларусь – мая дзяржава” (разгадвалі крыжаванку), “Знакамітыя асобы Беларусі”, “Раслінны свет Беларусі”, “Жывёлы Беларусі”, “Этнаграфічны куточак” (тут бібліятэкар расказала пра асаблівасці жыцця і быту жыхароў нашай мясцовасці).








