25 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася экскурсія “Дом, дзе жывуць кнігі” для першакласнікаў гімназіі №1 г. Ашмяны. Дзеці ўпершыню пазнаёміліся з бібліятэкай і даведаліся, што тут жывуць кнігі — сапраўдныя сябры і памочнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў чытальнай зале, на абанеменце і ў гульнявой зоне, пачулі пра правілы карыстання бібліятэкай і пра тое, як выбраць патрэбную кнігу. Асаблівую цікавасць у маленькіх наведвальнікаў выклікалі яскравыя выданні для малодшага школьнага ўзросту і пазнавальныя кнігі. Экскурсія падарыла першакласнікам радасць адкрыцця і паказала, што бібліятэка — гэта ўтульны і чарадзейны дом, дзе заўсёды чакаюць новых чытачоў.








