Цуд, імя якому кніга

       6 –7 верасня Ашмянская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у ХХХІІ Дні беларускага пісьменства, які сёлета праходзіў у Лідзе. Для гасцей была падрыхтавана інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка «Цуд, імя якому кніга», якая стала сапраўднай прасторай для гульні, творчасці і любові да кнігі. Тут кожны мог: прайсці напольную хадзілку “Літаратурныя лабірынты”; паспрабаваць сябе ў гульні “Мішэнь пісьменства”; скласці кубік-рубіка з беларускімі пісьменнікамі; паспытаць удачу ў “Літаратурным лато”; атрымаць майстар-клас па калiграфіі; пазнаёміцца з кніжнымі выкладкамі “Спадчына Скарыны” і “Сучасная літаратура”. У другі дзень свята госці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, знаёміліся з кнігамі і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Асаблівым момантам стаў візіт дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Францавіча Гігіна, які адзначыў важнасць папулярызацыі чытання сярод моладзі.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *