6–7 верасня ў межах XXXII Дня беларускага пісьменства, што праходзіў у Лідзе, Ашмянская раённая бібліятэка атрымала асаблівы падарунак. Наш кніжны фонд папоўніўся адразу двума каштоўнымі выданнямі з аўтографамі аўтараў. Беларуская пісьменніца Марына Бялясава падарыла сваю кнігу «Волшебное поле». На другі дзень свята Іна Фралова перадала ў дар з подпісам свой твор “Калі адцвіце ядловец”. Такія падарункі асабліва дарагія, бо кожная кніга з аўтографам захоўвае цеплыню сустрэчы, стварае адчуванне жывога дыялогу з аўтарам і становіцца сапраўднай жамчужынай бібліятэчнага фонду.
