7 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” прайшоў урок гістарычнай памяці «Чароўны водар беларускай кнігі», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. У пачатку сустрэчы бібліятэкар распавяла пра гісторыю і традыцыі святкавання гэтага дня, падкрэсліўшы, што Дзень беларускага пісьменства — гэта даніна глыбокай павагі вялікім асветнікам і творцам, якія пакінулі значны след у духоўнай спадчыне народа. Асобная ўвага была звернута на тое, што ў кожным раёне Беларусі ёсць свае таленавітыя аўтары, якія ў вершах і прозе ўслаўляюць малую радзіму. Ашмяншчына таксама багатая на паэтычныя імёны. Знаёмячыся з выданнямі кніжнай выставы, прысутныя мелі магчымасць адкрыць для сябе творчасць мясцовых аўтараў і адчуць непаўторны водар беларускага слова.
