7 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшоў літаратурны альманах “Па старонках творчасці А. Купрына”, прымеркаваны да 155-годдзя з дня нараджэння класіка рускай літаратуры. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Аляксандра Купрына, даведаліся цікавыя факты і прагледзелі фотаматэрыялы. Асаблівая ўвага была нададзена аповяду «Белы пудзель»: дзеці разглядалі кнігу з ілюстрацыямі, слухалі тэкст і глядзелі прэзентацыю. Для юных чытачоў была падрыхтавана віртуальная выстава “Свет жывёл у апавяданнях Купрына”, якая прадставіла цэлую галерэю вобразаў сабак у яго творах, такіх як “Белы пудзель”, “Сабачае шчасце” і іншыя.
