6 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча бібліятэкараў і чытачоў з членамі 32 Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга ў рамках Дня беларускага пісьменства. Бібліятэку наведалі Ціткова Вольга Іванаўна, загадчыца дзіцячай бібліятэкі №16 у Г.Мінску, Паўлючэнка (Норына) Вольга Міхайлоана, паэтка, Грудавенка Таццяна Мікалаеўна, спецыяліст па асвеце Добрушскага Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, Сапчак Іна Вячаславаўна, супрацоўнік бібліятэкі пры Петрапаўлаўскім саборы г. Мінска, Жыткевіч Валянціна Іванаўна, мадэльер-канструктар, кіраўнік студыі ласкутнага шыцця пры братэрстве ў гонар апостала Іаана Багаслова, аўтар вершаў. Госці расказалі пра сябе, сваю дзейнасць. Падчас размовы падзяліліся ўражаннямі, адказалі на пытанні. Асаблівая ўвага была нададзена духоўным і культурным аспектам экспедыцыі.
