6 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася займальная квэст-гульня “Марскія разбойнікі”, якая сабрала дзяцей з аздараўленчага лагера “Нашчадкі Перамогі” гімназіі №1 г.Ашмяны і лагера “Следапыты” СШ №3. Удзельнікі пагрузіліся ў атмасферу марскіх прыгод, пераадольваючы розныя выпрабаванні і разгадваючы загадкі, часам звяртаючыся да кніжнай выставы “Марскія прыгоды на старонках кніг”. Кожная каманда з азартам шукала падказкі, а таксама выяўляла кемлівасць і сяброўскі дух, каб дасягнуць галоўнай мэты – знайсці “скарбы” марскіх піратаў.
