Вечнага Вялікадня жыватворнае святло

       20 красавіка ў філіяле “СБ аг. Мураваная Ашмянка” адбыліся фальклорныя вячоркі “Вечнага Вялікадня жыватворнае святло”, на якія былі запрошаны людзі сталага ўзросту. Бібліятэкар расказала гісторыю, традыцыі і абрады свята, як трэба рыхтавацца да гэтага свята. Пажылыя людзі вельмі цэняць хрысціянскія традыцыі. Знаёмства і ўспаміны, звязаныя з велікоднымі народнымі гульнямі і забавамі, абудзілі ў іх непадробную цікавасць. У гульні “Упрыгож велікоднае яйка” удзельнікі за хвіліну ўпрыгожылі паветраныя шарыкі велікоднымі пісанкамі. Памяць і эрудыцыя ўдзельнікаў былі праяўленыя ў тэматычнай віктарыне “Што ты ведаеш пра Вялікдзень?”, а таксама ў конкурсе загадак і прыказак. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Любімае свята Вялікдзень”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *