Святы агонь Перамогі

       18 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Святы агонь Перамогі” ў рамках бібліяэстафеты “Пад салютам Вялікай Перамогі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел жыхары аграгарадка, навучэнцы СШ аг. Баруны . Праграма пачалася з чытання вершаў пра вайну, у якіх гучалі пачуцці патрыятызму і гонару за подзвігі нашых продкаў, гучалі песні ваенных гадоў, ствараючы атмасферу адзінства і памяці. Мерапрыемства завяршылася хвілінай маўчання ў памяць аб тых, хто не вярнуўся з палёў бітвы.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *