18 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Граўжышкі” наведала БШ Граўжышкі, дзе прайшла прафарыентацыя для навучэнцаў 7, 8 і 9 класаў “Жыццё без працы, дарога ў нікуды”. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся важныя аспекты выбару прафесіі і значнасць працы ў жыцці чалавека. Навучэнцы атрымалі інфармацыю аб розных прафесіях, а таксама парады па планаванні сваёй будучыні.
