Гісторыя і памяць. Дыялог трох пакаленняў

4 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Гісторыя і памяць. Дыялог трох пакаленняў». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Памяць аб Вялікай Айчынай вайне ў сэрцах народа”. Бібліятэкарам праведзена гутарка “Яны вярнуліся з Перамогай” аб воінах-земляках з Кальчунскага сельскага Савета. Удзел у мерапрыемстве прыняла жонка вязня канцлагера “Азарычы” Ліснеўскага Сяргея Рыгоравіча Марыя Юльянаўна.