Кнігі, якія клічуць да дабра

      26 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” прайшоў агляд літаратуры “Кнігі, якія клічуць да дабра”. Падчас агляду дзеці змаглі акунуцца ў свет праваслаўнай літаратуры. Бібліятэкар расказала, што праваслаўная кніга вучыць дружбе, любові, дабру, міласэрнасці і клопату пра блізкіх. У цікавай і даступнай для дзяцей форме бібліятэкар прадставіла тэматычную паліцу праваслаўнай літаратуры пад назвай “Па шляху да дабра і міру”, дзе парэкамендавала кнігі, якія адпавядаюць узросту дзяцей. Дзеці даведаліся пра значэнне дабрыні і міласэрнасці, а таксама пра тое, як важна клапаціцца адзін пра аднаго.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *