26 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” Тыдзень дзіцячай кнігі адкрыўся літаратурным святам “Кніга – лепшы сябар дзяцей”. Асноўнай мэтай мерапрыемства было ўспомніць разам з дзецьмі любімыя творы, развіваць жаданне больш чытаць і папаўняць свае веды. Падарожнічаючы па кнігах, дзеці выконвалі розныя заданні, конкурсы і віктарыны. Вялікую цікавасць выклікала кніжная выстава “Запыніся на хвілінку. Пачытай кніжку-навінку”. Дзеці з захапленнем гарталі і разглядалі кнігі з выставы і ў заключэнне ўзялі іх дадому.
