25 сакавіка дзеці 1-2 класа са школьнага лагера СШ №2 г.Ашмяны наведалі Ашмянскую раённую бібліятэку для ўдзелу ў займальным квэсце “Паляўнічыя за кнігамі”. Дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў космас, дзе пазнаёміліся з планетамі і спадарожнікам Зямлі. Поўнае загадак і цікавых заданняў, накіраваных на развіццё іх любові да чытання і літаратуры дзеці знайшлі ў «Чароўным свеце Гары Потэра». У працэсе квэста ўдзельнікі працавалі ў камандах, шукалі падказкі і вырашалі розныя галаваломкі ў «Свеце фэнтэзі», што спрыяла ўмацаванню каманднага духу і творчага мыслення. Квэст прайшоў у прыязнай атмасферы, і кожны з удзельнікаў атрымаў масу станоўчых эмоцый і новых ведаў пра кнігі праходзячы заданне ў «Вечнай класіцы».
