Паляўнічыя за кнігамі

       24 сакавіка Ашмянская раённая бібліятэка правяла квэст-гульню “Паляўнічыя за кнігамі” для дзяцей школьнага лагера СШ №2 г.Ашмяны і Кальчунскай СШ. Удзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа, якое складаецца з чатырох тэматычных лакацый: “Арбітальны адсек”, “Свет залюстаркоўя”, “Вечная класіка” і “Свет фэнтэзі”. Кожная лакацыя прапаноўвала ўнікальныя заданні і галаваломкі, якія развівалі камандны дух і творчыя здольнасці. Дзеці з захапленнем шукалі падказкі і вырашалі задачы, апускаючыся ў свет кніг і літаратуры. Квэст прайшоў у атмасферы весялосці і сяброўства, пакінуўшы яркія ўражанні ва ўсіх удзельнікаў. Гэта мерапрыемства спрыяла фарміраванню цікавасці да чытання і новых літаратурных адкрыццяў.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *