Гадзіна Зямлі

       Гадзіна Зямлі адзначаецца штогод у апошнюю суботу сакавіка. У 2025 годзе гэта мерапрыемства праводзіцца 29 сакавіка. У гэты дзень у 20:30 да 21:30 па мясцовым часе будзе адключана святло ў многіх важных будынках і ўстановах па ўсім свеце. Гэта добраахвотная міжнародная акцыя, якая прыцягвае ўвагу людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты. Мэта гадзіны Зямлі не толькі ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *