20 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў шок-урок “Хатынь – трагедыя і памяць”, які быў прысвечаны 82-й гадавіне трагічнай гібелі жыхароў Хатыні, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 8 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны”. Дзеці даведаліся аб трагічных падзеях вёскі Хатынь, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 года, і значэнні памяці аб гэтых падзеях для сучаснага пакалення. Напрыканцы мерапрыемства вучні праглядзелі відэаролік пра вёску Хатынь, які дапамог ім глыбей усвядоміць жахі вайны і важнасць захавання гістарычнай памяці.
