Гісторыя спаленай вёскі

       19 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшоў урок памяці “Гісторыя спаленай вёскі” аб Хатынскай трагедыі. На ўроку дзеці даведаліся пра падзеі, якія адбыліся ў Хатыні, і пра важнасць захавання памяці аб ахвярах вайны. З дапамогай апавяданняў і відэаматэрыялаў дзеці ўсвядомілі значнасць міру і дружбы, а таксама неабходнасць беражлівых адносін да гісторыі сваёй краіны. Урок прайшоў у атмасферы павагі і суперажывання, пакінуўшы ва ўдзельнікаў глыбокія ўражанні і жаданне даведацца больш пра мінулае.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *