16 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” у рамках абласнога праекта “Чытаем кнігі аб вайне: 80 кніг да Перамогі” правяла чытанні кніг В. Быкава. Бібліятэкар з вучнямі па чарзе зачытвалі ўрыўкі з твораў: “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Воўчая зграя”. Гэтыя кнігі разам з іншымі матэрыяламі прадстаўлены на кніжнай выставе “Вайна. Перамога. Памяць”, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На выставе таксама дэманструюцца кнігі, дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі вайны і подзвігі салдат. Гучным чытанням папярэднічаў расповед бібліятэкара пра значэнне Перамогі для нашага народа і пра важнасць захавання памяці аб тых, хто змагаўся за свабоду.