14 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” прайшла інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Наш асноўны закон, гарантыя нашых правоў” для навучэнцаў Навасёлкаўскай СШ. Навучэнцы даведаліся пра важнасць Канстытуцыі, прынялі ўдзел у віктарыне і паглядзелі відэаролік на тэму правоў і абавязкаў грамадзян. У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай “Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава.”, дэманструючы кнігі і матэрыялы пра Канстытуцыю і яе ролю ў жыцці беларусаў.
