14 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аформіла кніжную выставу “Канстытуцыя краіны – фундамент дзяржаўнасці”, на якой экспанаваліся кнігі па тэме і публікацыі з перыядычных выданняў. 15 сакавіка ў 1994 годзе быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы.
