14 сакавіка работнікі філіялаў “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” і “Сельскі клуб аг. Кальчуны” павіншавалі з 90-гадовым юбілеем Васілеўскую Еўдакію Дзмітрыеўну, жыхарку аг. Кальчуны. У гэты асаблівы дзень супрацоўнікі не шкадуючы цёплых слоў, песень і падарункаў, павіншавалі юбілярку, выказаўшы ёй сваю ўдзячнасць і павагу. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена радасцю і светлымі ўспамінамі, ствараючы сапраўднае свята для Еўдакіі Дзмітрыеўны.
