7 сакавіка, напярэдадні свята жанчын, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Вы мілей за ўсіх на свеце” . Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага жаночага дня, карані якога сыходзяць яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Госці свята чыталі вершы, спявалі песні і віншавалі адзін аднаго. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Жанчына – крыніца зямной прыгажосці”.
