Пра тую, што даруе нам жыццё і цяпло

       6 сакавіка ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшоў літаратурны калейдаскоп “Аб той, што даруе нам жыццё і цяпло”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА “Гімназіі №1 г.Ашмяны”. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах і гульнях, што стварыла атмасферу весялосці і творчасці. У рамках мерапрыемства быў прадстаўлены агляд кніжнай выставы “Вы-жанчына! Вы-сімвал прыгажосці!”, дзе ўдзельнікі маглі азнаёміцца з творамі, прысвечанымі жанчынам і іх ролі ў грамадстве. Гэты літаратурны калейдаскоп стаў яркай і запамінальнай падзеяй, дазваляючы дзецям лепш зразумець і ацаніць прыгажосць і значнасць жанчын у нашым жыцці.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *