Загаўліны

       4 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у правядзенні абрадавага свята “Загаўліны”, якое адбылося ў філіяле “Сельскі клуб аг. Кальчуны”. Гэта мерапрыемства сабрала многіх жыхароў вёскі і стала сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў. У рамках свята бібліятэкар прадставіла агляд кніжнай выставы “Мудрасць народную кніга беражэ”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра беларускія абрады і мясцовы фальклор. Удзельнікі змаглі глыбей пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі, звязанымі з абрадавымі святамі, а таксама даведацца пра значэнне кожнага рытуалу. Свята “Загаўліны” напоўніла атмасферу цяплом і радасцю, а кнігі сталі важнай крыніцай ведаў аб культурнай спадчыне нашага народа. Мерапрыемства спрыяла ўмацаванню сувязі паміж пакаленнямі і захаванню народных традыцый.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *