Масленіца да нас ідзе

       Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у годзе, якое шырока адзначаецца па ўсёй Беларусі. Яно адлюстроўвае векавыя традыцыі, беражліва захоўваемыя і перадаваныя з пакалення ў пакаленне. Гэта свята-абрад прысвечаны развітанне з зімой і сустрэчы вясны. Ашмянская раённая бібліятэка з ітэрактыўнай пляцоўкай “Бібліятэчныя забавы” стала ўдзельніцай гэтага цудоўнага народнага свята, якое прайшло ў г.Ашмяны 2 сакавіка. Супрацоўнікі бібліятэкі аформілі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Масленіца да нас ідзе”. Выстава змяшчае кнігі і ілюстрацыі пра значэнне свята, пра традыцыі святкавання, пра сімвалы (бліны, спальванне пудзіла Масленіцы), што азначае кожны дзень масленічнага тыдня. А таксама, усе жадаючыя, маглі пагуляць у бяспройгрышную латарэю, паесці бліны і пагрэцца гарачай гарбатай.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *