25 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 12-14 гадоў прайшла пазнавальна-гульнявая праграма “Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць”. Бібліятэкары нагадалі школьнікам пра асаблівую дату 2025 года — 80-годдзе Вялікай Перамогі. У ходзе мерапрыемства была праведзена работа па асэнсаванні значэнняў слоў “патрыёт” і “патрыятызм”. Дзеці падзяліліся сваімі думкамі аб тым, у чым заключаецца іх уклад у абарону Радзімы ў сучаснасці і будучыні, а таксама адзначылі важнасць ваенных прафесій. Зроблены агляд літаратуры аб некаторых з іх. Удзельнікі прымалі ўдзел у гульнях, якія патрабуюць кемлівасці, цярпення і спрыту. Выкарыстоўваліся вершы і песні пра абаронцаў Айчыны, а таксама відэаролік “Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць”.
